Апрача шматлікіх вядомых усяму свету шанбрунаў і бэльведэраў у Аўстрыі, асабліва ў сельскай мясцовасці, незлічоная колькасць сціплых малавядомых палацаў, не ўсе яны выглядаюць “гламурна”, і не ва ўсіх з іх некалі жыла славутая асоба, з-за чаго турысту варта б было марнаваць час, как трапіць сюды.
Палацы ў сельскай мясцовасці часта належаць прыватным асобам, некаторыя нават жывуць там з семьямі. А здараецца, што палацы стаяць пакінутыя, таму што ва ўладальнікаў нямя сродкаў аднавіць іх – тады іншы раз мясцовая камуна (веска ці горад) набывае іх са сваіх уласных ці з дапамогай дзяржаўных сродкаў.
Гэты палац, напрыклад, да нядаўняга часу належыў нейкаму графу з цяжкавымаўляемым вугорскім прозвішчам, потым быў выкуплены мясцовай камунай.
Утрыманне такога палаца каштуе нямалых грошай (есць падтрымка дзяржавы, але значную частку павінен сам плаціць). Таму многія ўладальнікі палацаў пускаюць наведвальнікаў – што у турыстычных рэгіенах вельмі выгадна! Але ў гэтым выпадку адлегласць мястэчка не надта вабіць турыстаў. Турысты ў Аўстрыіі распешчаны колькасцю палацаў. І мала хто з замежных турыстаў, прыехаўшы ў краіну на некалькі дзен, пацягнецца ў такую адлеглую далечыню, как паглядзець на нейкі па аўстрыйскім меркам зусім непрыкмнетны “негламурны” палац, у якім не жылі ні Моцарт, ні Бетховен, ні Марыя Антуанетта, ні кайзер, ні Фрэйд. Каго ён наогул цікавіць акрамя мясцовых жыхароў? Таму гэты палац выкарыстоўваецца ў асноўным для рэгіянальных свят і мерапрыемстваў.
Але на мой погляд менавіта ў занядбанасці гэтага палаца адчуваецца нешта таямнічае і нават злавеснае. Нават магу сабе ўявіць, што там начамі блукаюць прывіды і здані былых гаспадароў...
Гаспадарчыя пабудовы:
Рэшткі старых муроў і гарадская вежа. Яны, як бачна, сярэдневяковыя - значна старэй за палац барока.
Нейкае мастацкае тварэнне вясковых рамеснікаў...Ці, мабыць, пасля нейкага свята пакінулі стаяць...