Кожны дзень мы прыходзілі на пляж на тое ж самае месца. Я гуляла з сваім (тады трохгадовым) сынам у пясочныя гульні і размаўляла з ім па-расейску.
Мне кінулася ў вочы, што 10-11-гадовая дзяўчынка з італьянскай сям`і пад парасолькай побач неяк дужа ўважліва слухае нашу размову і нешта ціха гаворыць сваёй маці...
На другі-трэці дзень яна нясмела падыйшла да нас (я бачыла, што маці яе
падштурхнула) і спытала на ня дужа добрай расейскай мове (з акцэнтам), адкуль мы. І сказала, што яе завуць Марына, з менскага діцячага дома.
Потым падыйшла і маці – італьянка гадоў пад 50. І так мы пазнаеміліся.
Размаўлялі на сумясі расейскай, англійскай і італьянскай моў. Што Марына перакладала, што на пальцах тлумачылі. Але неяк разумелі адзін аднаго...І на другі дзень сустрэліся зноў.
Гэтыя італьянцы ўсынавілі Марыну год назад. Сваіх дзяцей у іх ніколі не было. Жонка - хатняя гаспадыня, муж інжэнер – звычайная італьянская сям`я.
Жывуць у горадзе Ўдзінэ. У іх у городзе няма мора, таму летам маці часта возіць дачку на мора.
У Італіі ўсынавіць дзіця шанцы практычна нулявыя, няма сірот. Таму многія шукаюць дзяцей за мяжой.
Ад Марыны маці адмовілася, і яна з першых дзен жыцця жыла ў дзіцячым доме.
Яна нетыпічная беларуска (смуглая скура, валасы чорныя, як вуголле). Мабыць, маці беларуска нарадзіла яе ад нейкага „госця з Поўдня“ і кінула яе ў шпіталі, каб людзі пра яе барані божа чаго дрэннага не падумалі пра яе....
Яны шукалі дзіця за мяжой і так натрапілі на беларускія дзіцячыя дамы.
Спачатку Марына прыязджала да іх кожны год на ўсе лета. Потым яны пачалі збіраць дакументы на ўсынаўленне. Два гады маці падарожнічала паміж Італіяй і Беларуссю. Прывозіла нехапаючыя даведкі, дакументы...Бясконца...Зразумела, і грошай гэта нямала каштавала.
Марына страціла год у школе – з-за новай мовы. Бацькі нанялі ёй рэпетытараў. На момант нашай сустрэчы яна ўжо пражыла год у новай краіне і пачынала сур`езна блытаць італьянскія і расейскія словы...Я нават падказала ей некаторыя словы, якія я сама ведала – што „il Mondo“ гэта „мир“ па-расейску і яшчэ нешта... Маці яе казала, што яна не ведаюць нікога ў іх горадзе, хто б размаўляў па-расейску, і яна вельмі шкадуе, што дзяўчынка забывае мову.
Марына ўвесь час не адыходзіла ад сваёй маці, абдымала яе і гарнулася да яе.
Іх рэгулярна наведваюць прадстаўнікі мясцовага аддзелу па працы з непаўналетнімі. Размаўляюць з Марынай, як з ей абыходзяцца. Таксама з суседзямі і з настаўнікамі ў школе размаўляюць – ці не заўважыў хто чаго-небудзь падазронага...На працягу дзвух ці трох гадоў яны абавязаны даваць ў Беларусь (ці іншую краіну) даведкі і доказы, што дзецям жывецца добра.
На развітаннье (я яшчэ не ведала, што мы больш не пабачымся) я ў яе спытала, што её больш за ўсе падабаецца ў Італіі, яна мне адказала: „Ведаеце, сіньора, у мяне зараз свой УЛАСНЫ пакой, шмат лялек, а мая мама вучыць мяне шыць ім адзежу!“ У ад гэтых слоў у мяне камяк падкаціўся да горла....Гэтыя словы ў мяне з памяці колькі ўжо гадоў не ідуць... І зваротак „сіньора“ неяк уразіў. А яшчэ тое, што для большасці дзяцей неяк само сабой зразумела (асобны пакой, цацкі і наяўнасць маці), для некаторых дзяцей няздейсная блакітная жыццевая мара. Але для Марыны гэта мара здейснілася...Што б яе чакала на радзіме? У лепшым выпадку ПТВ і ложак у аграгарадку.
Ей зараз, мабыць, гадоў 20...