joeck_12 (joeck_12) wrote,
joeck_12
joeck_12

Падарожжа ў мінулае...(на беларускай мове)

На свой Дзень нараджэння на мінулым тыдні я пажадала наведаць музей на вольным паветры Шцюбінг (Stübing). У Аўстрыі ён, мабыць, самы вялікі, а таксама належыць на 10 буйнейшых музеяў на вольным паветры ва ўсёй Еўропе. Адзначаны “знакам якасці музеяў” арганізацыі UNESCO.

Музей раскінуйся на 2,5-3 кіламетры ўздоўж маляўнічага берага рачулкі Мур.










Адметная рыса – усе будынкі і пабудовы там арыгінальныя, сапраўдныя, не “навадзел”. Усе яны паходзяць з 16-18 стагоддзяў. Ніякага “лубка”, фарбавання, лакіравання, наўмыснага ўпрыгожвання і кітча для турыстаў. Усе захавалася менавіта ў такім стане, “як тады”.




На тэрыторыi музея пабудовы стаяць асобнымi групамi, па рэгiенах - тырольская група будынкаў, штырыйская група будынкаў, карынтская група будынкаў i так далей...




Музей атрымаў (ці набыў?) усе пабудовы ад уладальнікаў, якія збіраліся іх знесці. Іх разабралі па бярвенням і дошкам, перавезлі на тэррыторыю музея і старанна сабралі зноў.

У кожны дом можна ўвайсці і на ўласныя вочы паглядзець на мэблю, рэчы штодзеннага побыту.

Пачуцце сапраўднасці ...Здаецца, што ты зайшоў у нязручны час, калі сяляне адсутнічаюць, працуюць на палетках, але хутка вернуцца дадому, пачнуць гатаваць ежу, пачнуць нешта майстраваць...



Энергетыка у дамах неверагодная .... Колькі пакаленняў людей бачылі гэтыя сцены? Колькі лёсаў прайшло перед імі? Сведкамі якіх падзей ці нават трагэдый яны былі?








Некаторыя жылыя памяшканні цемныя і няўтульныя. Нават у сонечны дзень там пануюць прыцемкі. А некаторыя вельмі прыгожыя, з пабеленнымі сценамі – ад гэтага ў пакоі светла і ўтульна Наколькі мне вядома, бяліць сцены ў дамах пачалі адносна нядаўна – гадоў 200-150 таму, таму ў больш старых дамах сцены - голыя бярвенні. Але не толькі гэта...Напэўна таксама залежыла ад фінансавага становішча гаспадара – утульнасць і прыгажосць каштавала грошай.

Маленькія вакенцы былі распаўсюджаны ў старыя часы, калі шкло для шыб было дарагое, а таксама каб цеплыня ў хаце захоўвалася даўжэй.




Вясковая школа (канец 18-га стагоддзя). У другой палове 18-га стагоддзя была ўведзена абавязковая пачатковая адукацыя для дзяцей усіх груп насельніцтва. Праўда, у школу вясковыя дзеці хадзілі ў асноўным узімку, калі працы было меней. Пра адукацыю дзяўчынак наогул мала клапаціліся – навучылася чытаць-пісаць і хопіць з яе.
Тады настаўнік жыў у каморцы пры школьным будынку, а вясковыя жыхары былі абавязаны забяспечваць яго харчамі.

Злева рукамойнік, справа – лічыльнікі. З-за адсутнасці папяровых сшыткаў кожны вучань пісаў крэйдай на асобнай маленькай грыфельнай дошчачцы і потым выціраў анучай.



Дом з правінцыі Тыроль (год пабудовы -1674):







Дом селяніна з правінцыі Штырыя (пабудаваны ў 16 стагоддзі):


















Маслабойка:



Падлога ў хаце - мама дарагая...



Дом прыдунайскага регіёну (16 стагоддзе):









На першым плане бачны дзіцячыя "хадункі" (нават мой 13-гадовы сын здагадаўся пра прызначэнне гэтай рэчы):



Дом з Тыролі (16 ці 17 стагоддзе):

Нават палеткi на тэррыторыі музея нечым засеяны:













У гэта прыстасаванне запрагалi якую-небудзь жывеліну, каб яна хадзіла па кругу, і якія-небудзь ягады ці арэхі церліся.



Тыповы дом у Штырыі (зяленая фарба гэта фарба регіёну, які яшчэ завецца «зяленым сэрцам Аўстрыі» з-за шматлікасці лясоў):



У старадаўнія часы ў альпіскім регіёне асноўным метадам захоўвання мяса ад псавання было вэнджанне. Вось гэта 400-гадовая печ прызначалася менавіта для вэнджання мяса.



А гэта печ для акурвання (нарыхтаванне чарнасліву, сушаных абрыкос, ігруш і іншай садавіны). Унізе вогнішча, а ўверсе дым.



Акураную садавіну любілі ўжываць для прыгатавання святочнага салодкага хлеба – нешта накшталт пернікаў ці мядовіка. Асабліва ў калядны час.



Малацілка:



Печ для выпечкі хлеба. Хлеб раней сяляне пяклі раз у два тыдні – і адразу шмат боханаў.



Сенасушылка:



Сховішча збожжа (збожжа заўседы захоўвалася ўверсе, пад самым дахам, каб пацукі і вільготнасць не дасталі).



Сараі і іншыя гаспадарчыя пабудовы:



Пабудова на высокіх “нагах” стаяла ў регіёне з рызыкай затаплення (мне здаецца, гэта збожжасховішча).








Кухні.

Звар`яцець гатаваць у такіх умовах:












Неее....Як мяне нi вабiць даўнiна i жыцце ў весцы, не жадала б я сабе такого жыцця, як у сялян у старыя часы. Працуешь увесь дзень, як конь, потым яшчэ ежу гатаваць у такiх спартанскiх умовах (ды яшчэ калi есць з чаго!), мыць бялiзну на ўсiх (і чым?), даглядаць жывелу, нараджаць кожны год-два па дзiцямi - а потым i сканаць у 40 гадоу пры родах дзесятага па лiку дзiцяцi....Нда...


Спальні:







Вясковая крама 1900 года. Калі б не рэклама, то было б падобна на савецкае ”сяльпо”(у лепшыя яго часы) – патэльня стаіць побач з чаравікамі.



Мне металічная каса асабліва падабаецца.




Спачатку падумала, прыстасаванне для вырабу гарэлкі.



Не...Гэта так лекавыя мазі вырабляліся...Чытала, што ў старыя часы мазі рабіліся на аснове свінога тлушчу – дадавалі лекавыя зёлкі ці яшчэ нешта...Потым усе разам неяк варылі ...


(продаж мазей)

Дахі з чароту...Для горных альпійскіх регіёнах нетыпова... Але ва ўсходніх «раўнінных» правінцыях, дзе шмат возераў і чароту – толькі такія дахі і рабілі раней.



Дамы з розных регіёнаў:











Свінарнік:




Вялiкiя сялянскiя двары былi няздольныя вясцi гаспадарку самастойна i таму трымалi парабкаў, часта некалькi - жанчын i мужчын. У кожнага парабка цi парабчанкi была свая "спецыялiзацыя" - працуючыя на палетках, даглядаючыя хатнюю жывелу, конюхi, гатуючыя ежу (для гаспадароў i парабкаў асобна). Цiкавы факт - яшчэ 100 гадоу таму у сельскай мясцовасцi Аўстрыi да 30-40 адсоткаў насельнiцтва складалi парабкi.

Мяне вельмi цiкавiць гэта з`ява парабчанства, многа чытаю апошнi час на гэту тэму. Гэта была адладжаная па працягу стагоддзяў i да дробязей упарадкаваная сiстэма, у якой кожны ведаў свае месца - i якая пачала развальвацца на пачатку 20-га стагоддзя. Але падрабязна аб гэтым як-небудзь наступны раз, так вельмi многа цiкавай iнфармацыi i асаблiвасцей, а таксама шмат адрозненняў ад падобнай з`явы у царскай Расii i Беларусi - "працоўныя кнiжкi", сiстэма аплаты i т.д..

Гэта хатка - часовы прытулак лесарубаў у лесе. Маленькае вакенца ўверсе: гэта імправізаваная печ, дым ідзе наверх, і дах не дазваляе дажджу патушыць агонь.



Уздоўж сцен – ложкі лесарубаў, у сярэдзіне «кухня».



Праца лесарубаў была вельмі цяжкая, было шмат трагічных выпадкаў. Таму і зараблялі яны недрэнна, але ў 40-45 гадоў яны ўжо былі старымі і хворымі, мусілі шукаць іншую працу.

Так вырабляўся драўнінны вугаль – пасечаныя дровы складваліся пэўным чынам і доўга паліліся, парахнелі, пакуль не ператвараліся ў вугаль.




Нешта звязанае с пчоламі:



Майстэрня по вырабу вяровак і канатаў.



Плот можна зрабіць і без цвікаў.



Дыванок:



“Аб`ект   МЖ” (калі вы былі апошні раз ў такім?):



Прыстасаванне для рэзкі капусты:



Кiслая капуста - гэта было наогул адзiн з асноуных прадуктаў сялянскага харчавання раней. Яе нарыхтоувалi бочкамi i елi усю зiму ў розных спалучэннях.

Рамествы:





Ткацкі станок (“і тчэ, забыўшыся, рука замест пярсіцкага ўзору цвяток радзімы васілька...”):



Майстэрня каваля (печ з горнам):



Майстэрня бондара:



Вінны склеп з вінаградным прэсам:



Аўстрыйскае віно мала вядома за межамі краіны, але ў самой краіне яно вельмі распаўсюджана. Вінаград вырошчваецца і апрацоўваецца на працягу стагоддзяў.


Можна назіраць традыцыйныя рамествы і выконвання пэўных аперацый. Згодна раскладу ў пэўныя дні працуе майстэрня каваля, цесляра, ганчара, ткача, бондара, майстэрня па вырабленню конскай збруі, можна паназіраць ці нават паўдзельнічаць у працэсе вэнджання мяса, акурвання сліў, выпечкі хлеба, папрасці кудзелю, паплесці вяроўкі, вырабіць драўляны «шыфер» для абіўкі даху, паварыць народныя лекі, зрабіць драўляны коўш

Не здолела абыйсці ўсе 100 будынкаў і заглянуць у іх. На гэта патрэбна шмат часу. Не наведала «баню» (проста ў начоўках мыліся), хатку, дзе бялізну мылі , майстэрню па вырабу гарэлкі. І прыстасвання, як робяць алей з гарбузовых семак, не бачыла. А яно проста павінна быць там! Бо Штырыя знакаміта сваім алеям з гарбузовых семак! Гарбузы чамусьцi асаблiва добра там (можа, глеба такая?). З iх робяць i пякуць шмат чаго, як i у Беларусi, але яшчэ i робяць славуты алей з яго семак..."Штырыйскi алей з гарбузовых семак" - гэта сусветна вядомая запатэнтаваная назва. Я доуга не адважвалась яго паспытаць - фарба нейкая падазроная, амаль чорная, мабыць горкая. А потым дужа ўпадабала яго... Штырыя вядома сваiм гарбузовай алеям, як Iталiя сваім алiўкавым алеям.



Працяг

Tags: Австрия, крестьянская жизнь, фоторепортажи из разных стран
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 24 comments